У Варшаве злавілі хулігана, які размаляваў трамвай, і прыкавалі да яго кайданкамі


Выпадак здарыўся ў адным з трамвайных дэпо польскай сталіцы. Механікі заўважылі двух графіцістаў, якія ўначы прабраліся на тэрыторыю дэпо і размалявалі адзін з вагонаў.

У бойцы адзін механік быў паранены ў галаву, аднаму хулігану ўдалося ўцячы. Другога вандала злавілі, прыкавалі да кола ланцугом і загадалі мыць вагон.

Выданне tvnwarszawa піша, што ў хлопца забралі дакументы і выклікалі паліцыю. Паліцэйскія пацвердзілі, што працаўніка дэпо паранілі, а двое невядомых замалявалі трамвай. Аднак паранены адмовіўся ад скаргі і медычнай дапамогі. Праваахоўнік таксама не стаў каментаваць выхаваўчыя метады працаўнікоў дэпо.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў