У Варшаве пройдзе вечар памяці Алеся Чаркашына

video

Вечар памяці Алеся Чаркашына пройдзе 28 жніўня ў Беларускім доме ў Варшаве. Пачатак а 18:00.

У праграме – паказ фільму «Белсату» «Алесь Чаркашын – Не здавайся!»

Фільм прэзентуе аўтар стужкі, рэжысёр Антось Цялежнікаў, які шматразова сам быў на фронце ва Украіне ў якасці дакументаліста і рэпарцёра.

Падчас вечара памяці можна будзе ахвяраваць сродкі на помнік Алесю.

Алесь Чаркашын — удзельнік трох Плошчаў: 2001, 2006 і 2010 гадоў. Акрамя таго ён бараніў народны мемарыял «Курапаты» падчас пашырэння Менскай колавай аўтадарогі ў 2001-м, браў удзел у арганізацыях «Край» і «Зубр». Пазней далучыўся да дзейнасці «Беларускай хрысціянскай дэмакратыі».

Ён быў байцом тактычнай групы «Беларусь», далучыўся да добраахвотніцкага атраду «Правага Сектару» амаль з самога пачатку баявых дзеянняў на Данбасе. Ва Украіне ён вучыўся ў Біблейскім інстытуце ў Херсоне. На вайне ж стаўся капеланам добраахвотнікаў.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары