Хімічная атака ў варшаўскім метро - адбыліся вучэнні


У ноч з серады на чацвер у варшаўскім метро адбыліся вялікія антытэрарыстычныя вучэнні. Ратавальныя службы на практыцы паказалі, як прыгатаваныя да хімічнай атакі. Месцам падзей стала станцыя «Нацыянальны стадыён».

Акрамя ратавальнікаў у акцыі прынялі ўдзел таксама службы паліцыі, армія і пажарныя.

Паводле сцэнару, людзі актыўна імітавалі хімічную атаку на метро: каталіся ў спазмах па падлозе, кашлялі і прыкідваліся непрытомнымі. «Хворых» выносілі і размяшчалі ў спецыяльных намётах дэзынфекцыі, пасля чаго транспартавалі машынамі хуткай дапамогі ў шпіталі.

Як падкрэслілі гарадскія ўлады, падчас трэніроўкі рэальныя атрутныя рэчывы не выкарыстоўваліся.

Вучэнні праводзяцца ў рамках агульнапольскай праграмы «Patrol-15» і працягнуцца тры дні.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў