У Варшаве пачне працаваць беларускамоўныя дашкольная і школьная групы


Гэткай пазітыўнай навіной у сваім Facebook’у падзялілася адна з ініцыятарак стварэння групы Караліна Лукашэвіч.

Беларускамоўныя групы пачнуць працаваць ад верасня ў варшаўскай школе №395. Гэта адпаведным лістом пацвердзіла дырэктар аддзела адукацыі адміністрацыі прэзідэнта Варшавы Ёана Гаспадарчык.

Кожны ахвотны можа далучыцца. На заявы зацікаўленых бацькоў школа чакае да 20 верасня.

Пытаннем беларускамоўных груп неабыякавыя бацькі-беларусы заняліся ў лютым сёлета. Паводле закону, для стварэння такой групы патрэбна мінімум трое дзяцей, але зацікаўленых ужо тады было каля дзясятка сем’яў.

Ініцыятыва стварэння беларускамоўнай групы звязаная з рэалізацыяй правоў нацыянальных меншасцяў у Польшчы, а таму ідэя фінансава падтрымліваецца польскім міністэрствам адукацыі.

Чытайце таксама:

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары