У Валгаградзе разбілі галаву гіпсаваму Леніну (ФОТАФАКТ)


Паводле расейскіх праваахоўнікаў, «помнік разбілі тупым прадметам або каменем».

Валгаградскі партал V1 адзначае, што ў траўні помнік аднавілі. Гіпсавы Ленін не першы раз трапляе пад руку невядомых. У 2014-м гэты помнік таксама разбілі. Тады адміністрацыя Валгаграду адмовілася яго аднаўляць і прапанавала зрабіць гэта жыхарам. Пастамент аднавілі прыхільнікі КПРФ і «Камуністаў Расеі». Цяпер паліцэйскія шукаюць людзей, якія разбілі помнік.

ЮВ, belsat.eu, паводле v1.ru

Стужка навінаў