У ваенкамат ці ў лес – што зробяць беларусы, калі будзе вайна?


Ці возьмуцца жыхары Беларусі за зброю, калі нехта нападзе на нашую краіну, запытаўся «Белсат» у Менску. Журналісты пацікавіліся, ці беларусы пайшлі б у ваенкаматы, партызаніць у лес або з’ехалі б за мяжу.

«Хутчэй за ўсё ў ваенкамат, – адказаў адзін са спадароў. – Мы ж жывем на роднай зямлі і трэба неяк паспрыяць будучыні нашых дзяцей і ўнукаў».

Адзін з маладзёнаў падкрэсліў, што калі б яго бралі проста служыць у войску, то ён намагаўся б «адкасіць», калі б гаворка ішла пра абарону краіну, то ён сам бы звярнуўся ў ваенкамат.

Які адказ быў самым папулярным – глядзіце ў відэа.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў