У В'етнаме патануў гамяльчук з «Талакі»


Жыхар Гомля Віктар Бандарэнка патануў ля падножжа вадаспаду Понгур недалёка ад гораду Далат у В’етнаме ў нядзелю. У пошуках бралі ўдзел 100 ратаўнікоў. Цела знайшлі толькі ўчора.

Віктар – выпускнік Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Францыска Скарыны. Вандраваў аўтастопам, быў стваральнікам «Клубу пазітыўных вандровак», браў удзел у святах, якія ладзіла «Талака».[/vc_column_text][vc_single_image image=”124520″ img_size=”large” add_caption=”yes”][vc_column_text]На старонцы сацыяльнай сеткі «уКантакце» сябры пішуць спачуванні.

«Такіх людзей як Віця немагчыма забыць, у ім была радасць і вецер, паэзія і хуткасць, пошук і цяга… Індзеец, навошта ты пайшоў?», – піша Анатоль Козіч.

«Ну як такое магло з табой здарыцца? Тая ку…ва з касой, відаць, не разумее гумару. Светлы і пазітыўны душа-чалавечак, хочацца верыць, што ты здагадваўся, як усе цябе любяць, як часта цябе ўзгадваюць з усмешкай і замілаваннем. Якая страта…якая страшэнная страта…», – піша са скрухай Марыська Homel.

«Эх, Братка… » – піша Яугеняухлам Бойка.

Пакуль невядома, ці меў гамяльчук страхоўку, якая б магла аплаціць дастаўку цела ў Беларусь.

Цяпер амбасада Беларусі ў В’етнаме займаецца таксама пытаннямі дастаўкі цела беларускі Маі Буйніцкай, якая загінула 25 лютага на выспе Самуі ў Тайландзе. У дзяўчыны страхоўка страціла тэрмін важнасці – цяпер грошы на транспарт цела збіраюць яе сябры.

ДД

Стужка навінаў