У Турцыі затрыманыя пілоты, якія збілі расейскі Су-24


Іх падазраюць ува ўдзеле ў путчы.

«Аль-Арабія» са спасылкай на афіцыйных турэцкіх асобаў паведамляе, што два пілоты, якія збілі расейскі вайсковы самалёт у лістападзе, арыштаваныя і цяпер знаходзяцца пад вартаю.

Збіццё самалёта летась стала пачаткам расейска-турэцкага супрацьстаяння, якое нядаўна завяршылася прапановай Рэджэпа Эрдагана выплаціць кампенсацыю за збіты бамбавальнік.

Расейскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін, рэагуючы на спробу вайсковага перавароту, назваў яе «непрымальнай», а таксама выказаў спадзяванні, што сітуацыя ў Турцыя неўзабаве стабілізуецца.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў