У Турцыі самалёт выкаціўся за ўзлётна-пасадачную паласу і ледзь не зваліўся ў мора. ФОТА


Самалёт з’ехаў з узлётна-пасадачнай паласы ў турэцкім аэрапорце і ледзь не зваліўся ў мора, выклікаўшы паніку сярод пасажыраў.

Самалёт лаукост-кампаніі Pegasus Airlines «Боінг 737-800», на борце якога знаходзілася больш за 150 пасажыраў і членаў экіпажа, вылецеў з Анкары і прызямліўся ў горадзе Трабзон на ўзбярэжжы Чорнага мора вечарам у суботу.

Фота Reuters

У выніку інцыдэнту ніхто не пацярпеў, паведамілі мясцовыя ўлады. Пасажыры лайнера былі эвакуяваныя.

Прычына інцыдэнту на дадзены момант расследуецца.

Дзяржаўнае Анаталійскай інфармагенцтва паведамляе, што на борце пачалася паніка, якой экіпаж не здолеў даць рады.

«Мы нахіліліся. Пярэдняя частка была ўнізе, а задняя частка самалёта паднялася ўверх. Была паніка, людзі крычалі», – распавяла адна з пасажыраў журналістам.

Пасля інцыдэнту аэрапорт быў зачынены на некалькі гадзін для правядзення расследавання.

У заяве, распаўсюджанай пасля аварыі авіякампаніяй Pegasus Airlines, паведамляецца толькі, што ў самалёта «быў інцыдэнт на ўзлётна-пасадачнай паласе», калі ён прызямліўся ў Трабзоне.

КА, belsat.eu, паводле bbc.com

Стужка навінаў