У Турцыі прагрымеў яшчэ адзін выбух. Ёсць загінулыя


На шашы ўзарваліся міны, прыведзеныя ў дзеянне з дапамогаю дыстанцыйнага кіравання.

Да месца выбуху выехала вялікая колькасць ратаўнікоў і машынаў хуткае дапамогі. Паводле агенцтва «Reuters», у выніку выбуху загінулі сем чалавек – усе яны прадстаўнікі сілаў бяспекі.

Выбух адбыўся падчас праезду канвою па трасе, якая звязвае горад Дыярбакыр (лічыцца найвялікшым местам з курдскім насельніцтвам у рэгіёне) з раёнам Ліджэ.

Напярэдадні 17 лютага ў Анкары выбухнуў аўтамабіль, у выніку якога загінулі 28 асобаў, больш за 60 атрымалі раненні. Турцыя абвінаваціла ўлады Сірыі ў здзяйсненні тэракту.

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары