У Турцыі футбаліста выдалілі з поля, бо ён паказаў суддзі чырвоную картку


Абаронца клубу «Трабзанспор» атрымаў наўпроставую чырвоную картку за неспартовыя паводзіны, паказаў чырвоную суддзі.

На 86-й хвіліне матчу «Галатасарай» – «Трабзанспор», пры ліку 1:1, суддзя прызначыў даволі сумнеўны пенальці ў браму «Трабзанспору». Адзін з гульцоў «Трабзанспору» Луіш Каванда (на той момант пасля папярэдніх выдаленняў на полі было дзевяць гульцоў клубу) не стрымаўся і штурхануў суддзю, за што быў адразу ж выдалены. Яго аднаклубнікі абступілі суддзю, патрабуючы адмяніць рашэнне.

У мітусні Саліх Дурсун падабраў чырвоную картку, якую выраніў суддзя, і паказаў яе апошняму. Пасля чаго быў сам выдалены – за неспартовыя паводзіны.

Гульня атрымалася звышнервовай, «Трабзанспор» заканчваў матч сямі гульцамі – менавіта столькі засталося пасля ўсіх выдаленняў.

НМ, belsat.eu, паводле Sports.ru, фотаздымак cnnturk.com

Стужка навінаў