У Турцыі да гадавіны мяцяжу звольнілі больш за 7 тыс. дзяржслужбоўцаў


Да гадавіны перавароту ў Турцыі звольнілі больш за 7 тысячаў дзяржаўных службоўцаў, сярод іх паліцыянты, вайскоўцы, навукоўцы, працаўнікі ўніверсітэтаў ды міністэрстваў.

Адпаведны дэкрэт улады апублікавалі напярэдадні. Прэзідэнт Рэджэп Таіп Эрдаган назваў звольненых здраднікамі. Гэта чарговая хваля ціску, звязаная з няўдалаю спробаю перавароту, якая мела месца 16 ліпеня мінулага году. У выніку супрацьстаяння, асноўныя падзеі якога разгортвалі ў Стамбуле і Анкары, загінулі 260 асобаў. У краіне тады абвесцілі надзвычайнае становішча, улады арыштавалі больш за 50 тыс. чалавек, яшчэ каля 150 тыс. страцілі працу з прычыны падазрэння ў сувязях з паўстанцамі.

Відэасюжэт праграмы «Прасвет» пра палітыку Эрдагана

Арганізатарам перавароту ўлады Турцыі называюць ісламскага прапаведніка Фэтхулаха Гюлена, які жыве ў ЗША. Сам Гюлен абвінавачанні зняпраўджвае.

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў