У Турцыі арыштавалі брата Фэтхулаха Гюлена


Кутбэціна Гюлена затрымалі ў турэцкай правінцыі Ізмір.

Ягонага брата, Фэтхулаха Гюлена, улады Турцыі называюць ідэолагам спробы вайсковага перавароту, якую частка вайскоўцаў здзейсніла 15 ліпеня.

Анкара патрабуе ў ЗША, дзе Гюлен жыве з 1999 года, ягонай экстрадыцыі.

«Медуза» са спасылкай на турэцкае дзяржаўнае інфармагенцтва «Anadolu» падае, што Кутбэціна Гюлена абвінавачваюць ува ўдзеле ўва ўзброенай тэрарыстычнай арганізацыі. Яго затрымалі пасля «атрымання паліцыяй аператыўных дадзеных аб тым, што ён знаходзіцца ў сваяка».

У Фэтхулаха Гюлена акрамя Кутбэціна ёсць яшчэ два браты і дзве сястры, аднак іх месцазнаходжанне невядомае. Таксама невядома, ці знаходзяцца яны ў вышуку.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары