У Турцыі арыштавалі 35 000 чалавек за сувязь з Гюленам


Пасля спробы вайсковага перавароту турэцкія сілавікі праверылі каля 82 тыс. грамадзянаў і арыштавалі амаль палову з іх.

Міністр юстыцыі Турцыі Бэкір Баздаг паведаміў журналістам, што па падазрэнні ў сувязях з прапаведнікам Фэтхулахам Гюленам у Турцыі арыштавана каля 35 тыс. чалавек.

Прапаведніка, які жыве ў ЗША, турэцкія ўлады называюць натхняльнікам і арганізатарам няўдалага дзяржаўнага перавароту ў краіне, спроба якога падавілі ўночы на 15 ліпеня.

Ад таго часу, паводле чыноўніка, на прадмет сувязі з Гюленам праверку прайшлі 82 тыс. чалавек: 35 тыс. арыштавалі, яшчэ 26 тыс. знаходзяцца пад наглядам.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў