У турэцкім горадзе Бурса выбухнула тэрарыстка. Сем чалавек атрымалі раненні

video

Выбух адбыўся побач з мячэццю. Гарадскія ўлады заявілі, што гэта тэракт, які здзейсніла 25-гадовая смяротніца. Акрамя яе ў выніку выбуху ніхто не загінуў. Паведамляецца пра мінімум 13 пацярпелых.

Газета «Daily Sabah» паведаміла са спасылкай на крыніцы ў паліцыі, што бомба магла спрацаваць раней часу.

За апошні час у Турцыі адбылася цэлая серыя тэрактаў. У сярэдзіне сакавіка адбыўся выбух побач з некалькімі аўтобуснымі прыпынкамі ў Анкары, тады загінулі 37 чалавек. У лютым ахвярамі тэракту ў турэцкай сталіцы сталі 30 чалавек – выбух адбыўся побач з аўтобусам, дзе знаходзіліся вайскоўцы. Падчас выбуху на плошчы Султанахмет у Стамбуле ў студзені загінулі 13 чалавек.

ДР, belsat.eu паводле meduza.io

Глядзі таксама
Каментары