У Тунісе атакавалі парламент і захапілі закладнікаў


Аперацыя па ліквідацыі тэрарыстаў і вызваленні закладнікаў завершаная. МУС Тунісу паведаміла пра 17 забітых турыстаў.

Тэрарысты з аўтаматамі Калашнікава і гранатамі захапілі закладнікаў у цэнтры сталіцы і трымаюць іх у музеі «Бардо».

Таксама стала вядома, што напад ажыццяўляўся таксама на парламент краіны, але не да канца зразумела, якую мэту пераследавалі баевікі.

Першыя звесткі пра здарэнне прыйшлі ад мясцовага радыё. Зараз вядома як мінімум пра восем загінулых ад рук трох нападнікаў у тэрарыстычным акце. Інфармацыю пацвердзіла МУС Тунісу.

У музеі падчас нападу знаходзіліся больш за 200 турыстаў, піша ў Twitter незалежная журналістка Фара Самці.

Адзін з закладнікаў выклаў фотаздымак групы людзей захопленых баевікамі на свой профіль у твітэры.

Праз Twitter МЗС Польшчы заяўляе, што на момант нападу ў музеі былі каля 36 грамадзянаў Польшчы. Па неафіцыйных звестках міністэрства 4 чалавекі з гэтай групы былі забітыя. 20 знаходзяцца ў бяспецы, ім нічога не пагражае.

«Ісламская дзяржава» узяла на сябе адказнасць за сённяшні тэракт.

Гарась Валатовіч, belsat.eu, паводле BBC, Aljazeera

Глядзі таксама
Каментары