У цягніку «Менск – Вільня» сапёры знайшлі патайнік для цыгарэтаў


Раніцай 16 верасня падчас памежнага кантролю ў цягніку «Менск – Вільня» была знойдзеная скрынка, з якой тырчаў дрот. Праз гэта ўсіх пасажыраў вывелі на станцыю Гудагай, а цягнік адцягнулі ў бяспечнае месца.

На месца прыехалі ратаўнікі, медыкі і міліцыянты. Ніхто з іх не каментаваў сітуацыю. У размове з журналісткай «Белсату» памежнікі заявілі, што ў цягніку знайшлі «выбухоўку».

А 11:25 на месца здарэння прыехалі сапёры з сабакамі. Да 12:00 пасажыры вярнуліся ў цягнік. Ім патлумачылі, што падазроная скрынка была патайніком шматразовага выкарыстання з двума электрамагнітнымі замкамі і акумулятарам, падае «Камсамольская праўда». Сапёры праверылі яго і выявілі там блокі цыгарэтаў.

ДД

Глядзі таксама
Каментары