У цэнтры Парыжу вайсковец страляў па нападніку з нажом


Паліцыянты ля Луўру

Французскі жаўнер адкрыў агонь і параніў узброенага нажом мужчыну, які спрабаваў патрапіць у музей Луўру.

Адна з крыніцаў паведаміла, што нападнік спрабаваў патрапіць у падземную краму музею і напаў на іншага жаўнера, перад тым як атрымаў раненні.

Агенцтва «AFP» са спасылкай на паліцыю паведамляе, што нападнік крычаў «Алах акбар

Праваахоўнікі паведамілі пра эвакуацыю тых, хто быў на плошчы, дзе адбылося здарэнне. Паводле некаторых звестак, паліцыянты ачапілі музей.

Кіраўнік МУС Францыі назваў інцыдэнт «сурʼёзным».

Чытайце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле Reuters, AFP, фотаздымкі Reuters, Christian Hartmann/ Forum

Стужка навінаў