У цэнтры Лондану ўсталявалі копію разбуранай Трыумфальнай аркі з Пальміры


Паменшаная версія паўстала 19 красавіка на Трафальгарскай плошчы. Яна была адноўлена Інстытутам лічбавай археалогіі з ужываннем 3D-тэхналогій.

Устаноўка аркі заняла каля шасці гадзін, а ў яе адкрыцці прыняў удзел мэр Лондану Барыс Джонсан. Будынак прастаіць у Лондане тры дні, пасля чаго будзе выстаўлена ў Нью-Ёрку і Дубаі.

Мяркуецца, што ў наступным годзе арку перавязуць у Пальміру і ўсталююць недалёка ад таго месца, дзе знаходзіўся знішчаны арыгінал.

Тэрарысты ўзарвалі арку ў Пальміры ў кастрычніку 2015 года.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў