У цэнтры Лондану нападнік забіў нажом жанчыну і пяць асобаў параніў

photo

russellsquare2

Паліцыя працуе на месцы здарэння

Паліцыянты затрымалі юнака з расстройствам псіхікі, які ўчыніў разню ў цэнтральным Лондане.

У выніку нападу 19-гадовага хлопца загінула жанчына сталага веку, яшчэ пяць асобаў атрымалі раненні.

Паліцыя атрымала паведамленне пра здарэнне на плошчы Расэл-Скўэр у сераду а 22:33 (паводле лонданскага часу).

Ужо праз шэсць хвілін нападнік быў затрыманы. Праваахоўнікі абвесцілі, што ён мае праблемы з псіхікай, што, верагодна, на думку паліцыянтаў, і стала прычынай атакі.

Імя падазраванага пакуль не называецца.

Мэр Лондану Садык Хан заклікаў грамадскасць заставацца «спакойнымі і пільнымі».

russellsquare1

russellsquare3

НМ, belsat.eu, паводле BBC, фотаздымкі BBC

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары