У цэнтры Будапешту адбыўся выбух


Вугорская сталіца пасля здарэння

Увечары ў суботу ў сталіцы Вугоршчыны адбыўся моцны выбух, паліцыя высвятляе прычыну.

Інцыдэнт здарыўся 24 верасня каля 22:30 побач з плошчай Актагон (Oktogon), папулярнай сярод турыстаў. У выніку выбуху пацярпелі два супрацоўнікі паліцыі.

Выбух адбыўся ў краме на першым паверсе. Першапачаткова службы казалі пра выбух газу, але афіцыяльна гэтую інфармацыю не пацвердзілі.

Сляды могуць указваць на наяўнасць выбуховага прыстасавання, начыненага цвікамі.

Пасля здарэння паліцыя зачыніла частку навакольных вуліцаў і бліжэйшых клубаў і рэстаранаў.

НМ, belsat.eu, паводле sputniknews

Стужка навінаў