У цэнтры Берасця знайшлі гранату


Машыны ратавальнікаў і міліцыі на месцы небяспечнай знаходкі

Праз небяспечную знаходку ў абласным цэнтры на скрыжаванні Машэрава і 17-га Верасня ачапілі тэрыторыю.

Граната аказалася вучэбнай.

У раёне прыпынку «Спортшкола» у аўторак 19 снежня каля 17:00 ачапілі тэрыторыю, перакрылі падыходы да яго, паведамляе «Берасцейская газета». З суседняга дому эвакуявалі 6 асобаў, распавялі ў міліцыі. Паведамлялася, што знойдзены выбухованебяспечны прадмет.

На прыпынку стаялі тралейбусы, побач – машыны хуткай дапамогі, МНС, ДАІ.

Каля 17:15 ачапленне сталі здымаць. Небяспечнай знаходкай аказалася вучэбная граната.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў