У цэнтры Барсэлоны мікрааўтобус урэзаўся ў натоўп

video

Паводле іспанскіх медыяў, загінула 13 чалавек.

Мікрааўтобус урэзаўся ў натоўп людзей у цэнтры Барсэлоны. Reuters са спасылкай на іспанскія медыі падае, што загінулі прынамсі 2 чалавекі.

Associated News спасылаецца на іспанскія медыі, паводле якіх, загінула прынамсі 13 чалавек.

Фота – Twitter via Mirror

Паліцыя кажа, што некалькі чалавек атрымалі раненні, і апісвае здарэнне як «буйную аварыю», а таксама кваліфікуе яго як тэрарыстычны акт.

El Pais піша, што загінула 10 асобаў.

20 minutos са спасылкай на паліцыю Барсэлоны распаўсюджвае інфармацыю пра падазраванага. Гэта брунет, ягоны рост 170 см, апрануты ў белую кашулю ў блакітныя палоскі.

Вядома, што імя падазраванага – Driss Oukabir. Крыніца – паліцыя Барсэлоны

Справу кантралюе непасрэдна прэм’ер Іспаніі. Мар’яна Рахой заявіў, што «перш за ўсё трэба дапамагчы параненым».

(Будзе дададзена)

ДД

Глядзі таксама
Каментары