У труне Леха Качыньскага знайшлі парэшткі іншых людзей


Польскія эксперты сцвярджаюць пра халатнае стаўленне расейскіх адмыслоўцаў да ахвяраў катастрофы лайнера прэзідэнта Польшчы ў Смаленску ў 2010 годзе. Пасля эксгумацыі труны Леха Качыньскага там знайшлі парэшткі двух іншых асобаў.

Пра факты парушэнняў расейскім бокам паведаміў намеснік генеральнага пракурора Польшчы Марэк Пасёнэк. Падчас працэдуры эксгумацыі, якая пачалася напрыканцы мінулага года, ужо выкрытыя два выпадкі падмены целаў, у 9-ці выпадках у трунах знаходзілі фрагменты целаў іншых людзей.

Эксгумацыя целаў усіх ахвяраў скончыцца праз год

10-га красавіка 2010 года пад Смаленскам загінулі 96 прадстаўнікоў палітычнае эліты Польшчы, у тым ліку і прэзідэнт краіны Лех Качыньскі. Паводле следства Міждзяржаўнага авіяцыйнага камітэту, прычынаю трагедыі стала памылка экіпажу і псіхалагічны ціск на яго.

Варшава не выключае версіі тэракту, гэтую версію агучыў міністр абароны Антоні Мацарэвіч, а пракуратура Польшчы ўсцяж вядзе следства ў справе. Менавіта для пацверджання версіі тэракту праводзіцца эксгумацыя целаў загінулых.

ГВ, «Белсат»

Стужка навінаў