У траўні беларусы занеслі ў абменнікі рэкордны аб’ём валюты


Беларусы па-ранейшаму працягваюць несці ў абменнікі свае валютныя ашчаджэнні. Нацыянальны банк падлічыў, што 28-мы месяц запар насельніцтва краіны больш здае, чымся набывае замежнай валюты.

Цягам мінулых гадоў чысты продаж замежнай валюты беларусаў перавышаў $ 2 млрд штогод. А сёлета толькі ў траўні ў абменнікі здалі $ 710 млн – гэта рэкордныя лічбы, большыя ў параўнанні з красавіком на 12,2 %.

У сваю чаргу юрыдычныя асобы па-ранейшаму застаюцца чыстымі пакупнікамі валюты.

Паводле экспертаў, якія назіраюць гэтую тэндэнцыю ўжо трэці год запар, такая сітуацыя застанецца і надалей. Продаж уласных валютных накапленняў звязаны перадусім са скарачэннем прыбыткаў насельніцтва і з жаданнем захаваць ранейшы ўзровень жыцця.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў