У Тэль-Авіве абрынуўся недабудаваны гандлёвы цэнтр. Пад заваламі шмат людзей


Частку трохпавярховага будынку разбурыў падʼёмны кран, які на яго рухнуў.

Інцыдэнт здарыўся на вуліцы ха-Барзель у раёне Рамат ха-Хайль. Мясцовыя СМІ паведамляюць пра шасцярых пацярпелых, адзін у цяжкім стане. У момант трагедыі на тэрыторыі абʼекта працавала шмат людзей, якія апынуліся пад заваламі. З-пад абломкаў вызвалілі 15 чалавек, цяпер дастаюць яшчэ двух. На месцы здарэння працуюць ратавальнікі і вайскоўцы. Паліцыя пачала расследаванне.

Відавочцы распавядаюць, што абвальванне будынку стварыла эфект землятрусу.

ДР belsat.eu паводле 9tv.co.il

Стужка навінаў