У тэхаскую турму ахвяравалі бананы. У скрынках замест садавіны знайшлі какаін


Наркотыкі замест ежы меліся трапіць у адну з турмаў штату.

Аперацыю па выяўленню буйной партыі какаіну апісаная ў Facebook Дэпартамента крымінальнага судаводства Тэхасу.

Усяго мытнікі на двух паддонах у 45 скрынях знайшлі 540 пакетаў з наркотыкам. Вулічны кошт партыі складае амаль $ 18 млн.

Бананы ахвяравалі ў турму Wayne Scott Unit, таму што яны былі пераспелыя. Падчас разгрузкі ахова заўважыла, што адна са скрыняў па-іншаму важыць. Супрацоўнікі ўскрылі адну са скрыняў і выявілі пад бананамі какаін.

Памежная служба ЗША і аддзел барацьбы з наркотыкамі пачалі следства.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў