У выніку інцыдэнту ў метро пацярпелі больш дзясятка чалавек. Ім аказалі тэрміновую медычную дапамогу, частку забралі ў шпіталь.
Паводле відавочцаў, столь абвалілася на пасажыраў, якія чакалі электрацягніка на платформе .«Варкетылі» – канчатковая станцыя адной з галінаў метрапалітэну Тбілісі.
Станцыя «Варкетылі» не абслугоўвае пасажыраў і будзе зачыненая цягам дня.
Апошні раз рамонт на гэтай станцыі метро праводзілі ў 2017 годзе. Мэр Тбілісі Каха Каладзе заявіў, што будаўнічая кампанія, якая займалася рамонтам, будзе строга пакараная.
ДР belsat.eu