У Таліне паліцыя застрэліла мужчыну з нажом


На плошчы Вабадузе ў цэнтры эстонскай сталіцы паліцыя адкрыла агонь па мужчыне з нажом. Мужчына памер у шпіталі.

Сёння раніцаў паліцыя атрымала паведамленне пра тое, што ў Таліне па вуліцы Харью ідзе чалавек, у якога ў руках два нажы.

Загадам паліцэйскіх, што адрэагавалі на выклік, мужчына не падпарадкаваўся. Для таго, каб спыніць яго, паліцэйскі ўжыў службовую зброю – спачатку быў зроблены папераджальны стрэл, а затым стрэл па мужчыне.

Мужчына атрымаў цяжкія пашкоджанні і яго даставілі шпіталь, дзе ён памёр.

Больш ніхто не пацярпеў, паведамляе err.ee.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў