У Тайландзе патануў човен са 150 паломнікамі


13 чалавек загінулі, дзясяткі – зніклі без звестак.

Удзень 18 верасня на рацэ Чаупхрая патануў човен, на борце якога знаходзіліся мусульмане, якія вярталіся з пілігрымкі ў горадзе Аютхая ў Нонтхабуры. Паводле рознай інфармацыі, на борце было каля 100–150 чалавек. Прычынаю крушэння стала сутыкненне чоўна з апораю моста.

Прынамсі дванаццаць (паводле Reuters) або трынаццаць (паводле The Bangkok Post) чалавек загінулі, 37 пацярпелі, некалькі дзясяткаў зніклі без звестак.

ДД, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары