У сядзібе польскай прарасейскай партыі «Змена» прайшлі вобшукі


Польскія спецслужбы правялі вобшукі ў сядзібе партыі, якая сімпатызуе Крамлю, і затрымалі ейнага лідара.

Спачатку зʼявілася інфармацыя, што лідар партыі Матэўш Піскорскі (Mateusz Piskorski) затрыманы па падазрэнні ў шпіянажы на карысць замежнай дзяржавы. Аднак Агенцтва ўнутранай бяспекі Польшчы абвергла гэтыя звесткі і паведаміла пра вобшукі ў кватэрах сябраў партыі «Змена».

Партыя «Змена» паўстала ў лютым 2015 года, яе кіраўніком ад самага пачатку зʼяўляецца Матэўш Піскорскі.

Партыя заклікала да выхаду Польшчы з НАТО, а таксама да змены падыходу ў стасунках з Расеяй.

Матэўш Піскорскі наведваў «рэферэндум» у Крыме ў якасці назіральніка.

НМ, belsat.eu, паводле TVP.info, фотаздымак узяты з Facebook

Стужка навінаў