У свой дэбютны альбом гурт «Вочы» увабраў лепшыя сілы гарадзенскай музыкі


Неа-фолк-рок фармацыя Юрыя Дубовіка «Вочы» прэзентуе дэбютны альбом «Усё бачаць».

Заснавальнік гурта «Вочы» Юры Дубовік вядомы найперш як заснавальнік культавай гарадзенскай каманды «Воображаемые люди». Яна паўстала яшчэ ў 1993 годзе, мае ў дыскаграфіі шэсць альбомаў. Жартам гэты гурт завуць «бацькамі гарадзенскіх эма».

Музыка кажа, што паспрабаваў абʼяднаць у сваіх песнях усё тое, што называецца «Зямля» і тое, што называецца «Космас», у адным. Адной з самых важных песень Дубовік называе «Кола». У ёй закладзена беларуская сэнсара: пакуль тое кола круціцца – мы жывем.

«Канечне, у творах закладзеныя і мае перажыванні. Усё тое, што нацягнулі ногі ад зямлі, па якой я сорак гадоў хаджу – мы паспрабавалі перадаць праз музыку».

На жывых канцэртах яго праекту колькасць людзей на сцэне дасягае 10-12 чалавек, а на запісу склад «Вачэй» пашырыўся наагул да неверагоднай колькасці. Юры кажа, што скарыстаў мажлівасць накласці галасы ўсіх тых, «каго прынёс восеньскі вецер». А прынёс ён багата гарадзенскіх музыкаў. У запісе дыску «Усё бачаць» узялі ўдзел: гурты «Воображаемые люди», «Green Dance», «Red cotton», «Rase Of Dreamers», «Agnis», «Людзi на балоце», ансамблі песні i танца «Белыя росы» і «Рада» ды іншыя выканаўцы. У афармленні вокладкі скарыстаныя працы вядомага гарадзенскага мастака Юрыя Якавенкі.Гурт прэзентуе альбом «Усё бачаць» на Tuzin.fm.

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары