У Светлагорску знайшлі мёртвую жанчыну без адзення


Аголеную мёртвую жанчыну заўважыў раварыст каля жылых дамоў у Светлагорску.

8 чэрвеня каля пяці гадзін раніцы мужчына ехаў праз Кастрычніцкі мікрараён гораду. Каля дому N 41 ён пабачыў жанчыну без адзення, якая ляжала. Яна была мёртвая.

Следчы камітэт праводзіць праверку. Сілавікі ўсталёўваюць асобу жанчыну, акалічнасці і прычыны смерці.

НМ, belsat.eu, паводле «Ранак»

Стужка навінаў