У Светлагорску збіраюць подпісы супраць помніка «ўсесаюзнаму старасту» Міхаілу Калініну


Помнік Калініну ў Cветлагорску
Помнік Калініну ў Cветлагорску
Актывісты збіраюць подпісы супраць помніка
Актывісты збіраюць подпісы супраць помніка Калініну
Актывісты збіраюць подпісы супраць помніка
Савецкая сімволіка дагэтуль ёсць у Светлагорску

[/vc_column_text][vc_column_text]Бюст Міхаілу Калініну прывезлі з у Светлагорск з нагоды дня гораду, які адзначаюць 17 верасня. Мясцовыя жыхары ўжо збіраюць подпісы з патрабаваннем дэмантаваць бюст «усесаюзнага старасты».

Прывезлі бюст з вёскі Прудок, дзе раней месцілася кіраўніцтва калгасу імя Калініна.

Неабыякавыя жыхары гораду пачалі збіраць подпісы за дэмантаж помніка, але міліцыянты прыгразілі затрыманнямі, маўляў, «жыхары не маюць права звяртацца да людзей на вуліцах гораду і рабіць гэта побач з помнікам».

«На бюст накіравалі частку бюджэту і, магчыма, гэта кропля, але чаму б не ўпарадкаваць парк? Ці нам трэба Дзень пісьменства чакаць, каб нешта ў горадзе змянілася?» – гаворыць мясцовы актывіст Генадзь Жулега.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”286219″ img_size=”large”][vc_column_text]Актывісты збіраюць подпісы супраць помніка Калініну[/vc_column_text][vc_column_text]Светлагорцы абураюцца тым, што ў іх ніхто не запытаўся, ці хочуць яны бачыць помнік савецкаму дзеячу ў сваім горадзе, і вельмі здзіўляюцца такому выбару. Нехта выступае «за» – гэта прадстаўнікі школ ды бібліятэк, некаторыя пенсіянеры, якія лічаць, што раз помнік нікому не перашкаджае, то можа стаяць.

«Ён вам што, не дае хадзіць? Раз паставілі, значыць хай стаіць гэты Пірагоў ці Ленін!» – гаворыць мясцовая жыхарка, пенсіянерка спадарыня Лідзія.

[/vc_column_text][vc_single_image image=”286207″ img_size=”large”][vc_column_text]Савецкія «серп і молат» дагэтуль ёсць у Светлагорску[/vc_column_text][vc_column_text]І сапраўды, Калініна няпроста пазнаць – савецкага рэвалюцыянера зваялі без акуляраў, ніякай таблічкі пад бюстам няма. Некаторыя нават блытаюць яго з Леніным.

Бюст усталяваны на вуліцы Калініна, якую мясцовыя актывісты раней прапаноўвалі перайменаваць, але ўлады адказалі, што на такое рашэнне патрэбна шмат грошай, якіх няма.

«У горадзе ёсць цудоўныя помнікі людзям, звязаным з горадам, і гэта нашая гісторыя, якую трэба ведаць і шанаваць, – адзначыў жыхар Светлагорску Аляксей Блажэвіч. – Мы так ганарыліся, што ў нашым горадзе няма помніка Леніну, а цяпер зʼявіўся ягоны сябар Калінін».

На пытанне, хто прыняў такую пастанову і ці абмяркоўвалася гэта з жыхарамі Светлагорску, галоўны спецыяліст ідэалагічнай работы Лідзія Дудко адмовілася даваць каментар Belsat.eu.

АА, belsat.eu

Стужка навінаў