У Светлагорску мужчына забіў сабе ў лоб цвік і застаўся жывы


Пацыент ЛПП ледзь не забіў сябе.

Надзвычайная сітуацыя здарылася ў нядзелю 18 верасня.

Мужчына, які ўтрымліваецца ў ЛПП-1, з невядомых пакуль прычынаў вырашыў сябе скалечыць. Верагодна, што такім чынам ён спрабаваў скончыць жыццё самагубствам.

44-гадовыц мужчына ўбіў сабе ў лобную долю на 8 сантыметраў цвік з дапамогай цагліны, зламаўшы сабе пры гэтым сківіцу.

Паводле інфармацыі медыкаў, цяпер жыццю пацярпелага нічога не пагражае, ён пераведзены з рэанімацыі ў траўматалагічнае аддзяленне светлагорскага шпіталя.

НМ, belsat.eu, паводле Ranak.by

Стужка навінаў