У Светлагорску міліцыя, камунальнікі і ідэолаг намагаліся перашкодзіць аднавіць крыж па ахвярах сталінізму


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGOEpMYzd1SUVTOGMlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Аднаўленне крыжа па ахвярах сталінскіх рэпрэсіяў не спадабалася дзяржаўнаму ідэолагу Беларусі, міліцыі ды камунальнікам.

Фота spring96.org
Фота spring96.org

Акцыя па аднаўленню крыжа, усталяванага ў памяць ахвяраў сталінскіх рэпрэсіяў, прайшла 1 снежня ў Светлагорску з ініцыятывы грамадскіх актывістаў ды пры пільнай увазе органаў. На старых могілках крыж у памяць ахвяр сталінізму быў усталяваны яшчэ ў 1992 годзе з ініцыятывы грамадскасці, інфармуе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Ушанаванне памяці ахвяр рэпрэсіяў у 1992 годзе было афіцыйным – з адпаведным рашэннем райвыканкаму і публікацыяй у раённай газеце. Але крыж знік, і грамадскасць вырашыла вырабіць новы, і ўсталяваць на яго «законнае» месца, вызначанае ў 1992 годзе рашэннем райвыканкаму.

Як толькі актывісты пачалі ўсталёўваць крыж, тут жа з’явілася міліцыя з прэтэнзіямі, што на могілках капаць забаронена.

«Мы паказалі пастанову райвыканкаму, і міліцыя пайшла. Але прыйшлі супрацоўнікі ЖКГ, якія таксама патрабавалі спыніць усталяванне крыжа, матывуючы, што гэта іх тэрыторыя – могілкі, і без іх дазволу нічога рабіць нельга. Але пайшлі і камунальныя службы, – а прыйшла ідэолаг, якая проста ў твар мне тыцкала пастановай Савету Міністраў, што без дазволу мясцовых органаў нельга будаваць ці ўсталёўваць культавыя збудаванні, помнікі, крыжы», – пракаментаваў грамадскі актывіст Юрый Ляшэнка.

Ён патлумачыў ідэолагу, што нічога супрацьзаконнага актывісты не робяць, а ўлады, якія выдавалі рашэнне аб усталяванні крыжа ў 1992 годзе, павінны былі сачыць за тым, каб гэты помнік захаваўся. Тут жа на могілках ёсць помнік ахвярам Вялікай Айчыннай вайны – яго ўлады даглядаюць.

У выніку крыж быў усталяваны і асвечаны праваслаўным святаром. Ідэолаг жа сышла, дадаўшы: «Я вас папярэдзіла».

МЯ, паводле spring96.org.

Стужка навінаў