У Светлагорску аблілі фарбай бюст Калініна. Помнік прыбралі


Чарговы помнік камуністычнаму дзеячу пацярпеў ад сімвалічнай атакі. У Светлагорску аблілі чырвонаю фарбаю бюст расейскага рэвалюцыянера Міхаіла Калініна.

Мясцовыя ўлады ўзвялі помнік летась

Адметна, што раней жыхары гораду збіралі подпісы з патрабаваннем дэмантаваць бюст «усесаюзнага старасты».

Сляды фарбы не змыць

Спачатку камунальнікі паспрабавалі схаваць сляды «нападу» пад зялёным матэрыялам, але праз яго і пад ім надалей былі бачныя чырвоныя плямы. Неўзабаве помнік увогуле дэмантавалі.

Найбольш сёлета дасталася правадыру рэвалюцыі

У Магілёве, Берасці, Браславе, Ленінаў аблілі чырвонаю, а ў вёсцы Малеч Бярозаўскага раёну – карычневаю фарбаю.

«Белсат», фота: ranak.by

Стужка навінаў