Гулец самай слабой каманды турніру паслізнуўся.
15 траўня зборная Італіі прайграла на чэмпіянаце свету па хакеі апошні, сёмы матч запар – італьянцы саступілі датчанам 0: 2, прычым другі гол яны забілі на перадапошняй хвіліне сабе самі.
Пры ліку 0: 1 зборная Італіі замяніла брамніка на шостага палявога гульца, каб паспрабаваць адгуляцца, але абаронца Аляксандр Эгер паслізнуўся і выпадкова накіраваў шайбу ўва ўласную браму.
Гол запісалі на датчаніна Петэра Рэгіна.
Паводле вынікаў сёлетніх спаборніцтваў каманда Італіі пакідае элітны дывізіён.
ДД
Болей пра галоўныя спартовыя падзеі 15 траўня глядзіце ў аглядзе Дзмітрыя Сухановіча.