У студзені-сакавіку пасажырская плынь менскага аэрапорту вырасла амаль на 30 %


Нацыянальны аэрапорт Менск адзначае павелічэнне пасажырскай плыні.

Пра гэта гаворыцца на афіцыйным сайце нацыянальнага аэрапорту.

У сакавіку аэрапорт абслужыў 1806 пасажыравылетаў, з якіх 1653 рэгулярных і 110 чартарных – гэта на 10,1 % больш у параўнанні з аналагічным перыядам 2016 года.

За сакавік гэтага года аэрапорт абслужыў 263 929 пасажыраў – прырост склаў 29,4 %. Колькасць пасажыраў са студзеня па сакавік дасягнула 733 570 асобаў – на 28,2 % вышэй паказніка мінулага года.

З 12 лютага грамадзяне 80 дзяржаваў могуць наведваць нашую краіну без візы. Пры гэтым паездкі павінныя быць не даўжэйшыя за 5 содняў, а ўезд павінен здзяйсняцца праз пункт пропуску «Нацыянальны аэрапорт Менск».

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў