У менскую службу занятасці ў сярэднім звяртаюцца 73 чалавекі ў дзень


Менскую службу занятасці апанавалі шукальнікі статусу беспрацоўнага, якія не жадаюць працаваць, сцвярджае агенцтва «Менск-навіны».

У студзені штодня ў сярэднім звярталіся 73 чалавекі.

Па словах кіраўніцы ўпраўлення занятасці насельніцтва камітэта па працы, занятасці і сацабароне Менгарвыканкаму Таццяны Кудзевіч, значную долю з зарэгістраваных складаюць грамадзяне з нізкай матывацыяй да працы.

«Беспрацоўныя здымаюцца з уліку, калі больш за 3 месяцы не з’яўляюцца без уважлівых прычынаў ці не выконваюць месячную норму ўдзелу ў аплачваймых грамадскіх працах», – кажа Таццяна Кудзевіч.

Сярэдні заробак за дзень грамадскіх працаў – 90 тысячаў рублёў. Але гэтыя працы не з’яўляюцца абавязковымі для інвалідаў, бацькоў шматдзетных і няпоўных сем’яў, а таксама тых, хто выхоўвае дзяцей-інвалідаў, моладзь да 18 гадоў і інш.

Па дадзеных «Менск-навіны», штогод у дзяржаўную службу занятасці звяртаюцца каля 20 тысячаў грамадзянаў і больш за 17 тысячаў наймальнікаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў