У страляніне падчас бейсбольнага трэнавання ў ЗША параненыя два кангрэсмены


Інцыдэнт здарыўся падчас трэнавання да дабрачыннага бейсбольнага матчу з удзелам членаў Кангрэсу ў горадзе Александрыя побач з Вашынгтонам.

Як піша Fox News, перад стралянінай мужчына пацікавіўся, хто гуляе – дэмакраты альбо рэспубліканцы.

Пяць чалавек дастаўленыя ў шпіталь. У іх ліку злачынца, якога паранілі паліцэйскія. Ягонае імя не называюць, але адзін са сведкаў – сенатар Майкл Лі паведаміў тэлеканалу Fox News, што нападніка забілі.

Стралок параніў кангрэсмена-рэспубліканца Стыва Скаліза і аднаго з памочнікаў.  Скаліза паранілі ў сцягно, ягоны стан стабільны.

Паводле некаторых дадзеных, у невядомага злачынцы была паўаўтаматычная вінтоўка, якой ён зрабіў больш за 50 стрэлаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў