У Столінскім раёне другакласнік спрабаваў тушыць пажар і атрымаў апёкі ног


Наступствы пажару

Увечары 9 красавіка ратавальнікам паведамілі пра пажар у гаспадарчай пабудове ў Альшанах, паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацый.

Прыбыўшы на месца, выратавальнікі пабачылі, як пабудова гарэла адкрытым полымем. Гаспадары знаходзіліся на вуліцы.

Паводле папярэдніх звестак, прычынай пажару стала дзіцячая забава. Другакласнік спрабаваў самастойна затушыць пажар, не сказаўшы дарослым. Хлопчык атрымаў абодвух ног (25 % цела), яго шпіталізавалі.

У выніку пажару быў пашкоджаны дах, унутранае аздабленне і маёмасць у гаспадарчай пабудове.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў