У Стаўбцоўскім раёне на жанчыну наехала два аўто


Ад атрыманых пашкоджанняў яна памерла на месцы ДТЗ.

Здарэнне адбылося на 272-м км трасы М1 6 жніўня позна ўвечары.

44-гадовы мянчук за рулём Nissan Almera збіў 39-гадовую жыхарку Стаўбцоўскага раёну, якая знаходзілася на праезнай частцы. Пасля чаго на яе наехаў Renault Megane.

Участак дарогі не асвятляўся, жанчына не мела флікера. Узбуджаная крымінальная справа за парушэнне правілаў дарожнага руху.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў