У Старых Дарогах знайшлі 44 снарады часоў Другой сусветнай


14 верасня ратавальнікам паведамілі пра знаходку двух прадметаў, падобных на ваенныя снарады.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства надзвычайных сітуацыяў.

Снарады знайшлі падчас правядзення земляных працаў на будаўнічай пляцоўцы шматкватэрнага жылога дому ў Старых Дарогах. Месца знаходкі ачапілі. З дзіцячага яслі-саду, што знаходзіцца ў 200 метрах ад будаўнічай пляцоўкі, эвакуявалі 55 дзяцей і 13 працаўнікоў установы.

Група размінавання знайшла 44 снарады часоў Другой сусветнай вайны.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, фотаздымак МНС

Стужка навінаў