У стартавым матчы Каляднага турніру Лукашэнка закінуў шайбу і зрабіў тры галявых перадачы


Аляксандр Лукашэнка на лёдзе

У Менску распачаў XIII Калядны міжнародны турнір сярод аматараў хакею.

У стартавым матчы каманда Аляксандра Лукашэнкі сустракалася са зборнай Аб’яднаных арабскіх эміратаў. Гульня скончылася з лікам 7:3 на карысць беларускай каманды, паведамляе сайт Прэзідэнцкага спартовага клубу.

Кіраўнік Беларусі адзначыўся закінутай шайбай, а таксама трыма галявымі перадачамі.

У турніры, які мае аматарскі статус, за каманду Лукашэнкі гуляюць пяць дзеючых хакеістаў з беларускай Экстралігі. Яшчэ некалькі гульцоў зусім нядаўна скончылі сваю прафесійную кар’еру.

Глядзіце такама >>> Хакейны суддзя схапіў за горла суперніка Колі Лукашэнкі

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў