У стартавым матчы футбольнага першынства «Іслач» перамагла «Нафтан»


Футбольны клуб «Іслач» дэбютуе ў вышэйшай лізе і забівае два безадказных мячы наваполацкаму «Нафтану».

Стартавы матч футбольнага чэмпіянату Беларусі-2016 з удзелам названых камандаў адбыўся сёння на стадыёне ФК «Менск». «Іслач», якая прадстаўляе Менскі раён, перамагла з лікам 2:0.

Першы гол сёлетняга першынства на свой рахунак запісаў форвард Аляксандр Лебедзеў.

Астатнія гульні першага тура чэмпіянату пройдуць 2 і 3 красавіка.

«Дынама» (Берасце) – БАТЭ

«Белшына» – «Крумкачы»

«Славія» – «Слуцк»

«Тарпеда-БелАЗ» – «Дынама» (Менск)

«Гарадзея» – «Шахцёр»

«Менск» – «Віцебск»

«Нёман» – «Граніт»

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў