У стартавым матчы чэмпіянату свету па гандболе зборная Беларусі прайграла Чылі


Нацыянальная зборная Беларусі па гандболе з паражэння стартавала на чэмпіянаце свету па гандболе ў Францыі, саступіў Чылі – 28:32.

У фінальныя турніры топ-турніраў зборная Беларусі пад кіраўніцтвам Юрыя Шаўцова прабілася ў пяты раз запар. На турнірах наша каманда займала 15-е і 18-ае месца на чэмпіянатах свету і 12-ае і 10-ае на чэмпіянатах Еўропы.

На першым этапе фінальнага турніру чэмпіянату свету-2017 (які будзе праходзіць у Францыі з 11 па 29 студзеня) зборная Беларусі выступае ў Руане ў кампаніі шасці зборных, задача мінімум – трапіць у квартэт наймацнейшых. На турнір зборная Беларусі прывезла самую маладую каманду – чатыры гандбаліста 1996 года нараджэння і два 1994-га года. Пры гэтым па розных прычынах па-за складам на гэты чэмпіянат свету засталіся чатыры асноўных беларускіх гульца: Сяргей Рутэнка (завяршыў гульнявую карʼеру), Дзмітрый Нікуленкаў (траўма), Максім Бабічаў і Віталь Чарапенька (не патрапілі ў выніковую заяўку).

Супраць Чылі беларусы гуляла два гады таму на чэмпіянаце свету ў Катары, і ўпэўнена перамаглі – 34:23. У Руане наша зборная ўвесь першы тайм даганяла суперніка і ў выніку дагнала, на перапынак супернікі пайшлі пры роўных лічбах на табло – 14:14. А пасля перапынку беларусы пайшлі ў адрыў, але вельмі няўдала правялі канцоўку гульні і саступілі з розніцай у чатыры мячы – 28:32. У беларусаў галы закідвалі: Каралёк – 10, Кулеш – 7, Падшывалаў, Шыловіч – па 3, Броўка, Рутэнка – па 2, Пухоўскі -1.

Паражэнне сурʼёзна ўскладніла становішча зборнай Беларусі, але наперадзе яшчэ чатыры гульні супраць Саудаўскай Аравіяй (15-га студзеня), Харватыі(16 студзеня), Германіі (18 студзеня) і Вугоршчыны (20-га студзеня).

СА belsat.eu

Стужка навінаў