У Стамбуле выбухнуў прыпаркаваны побач з аўтобусным прыпынкам аўтамабіль


Загінулі 11 асобаў, 36 атрымалі раненні падчас тэракту ў папулярным турыстычным квартале Баязыт, паведамляюць турэцкія СМІ. На месцы выбуху працуюць паліцыя і хуткая дапамога. Паводле папярэдніх дадзеных, выбухнуў прыпаркаваны аўтамабіль у момант, калі побач праязджаў аўтобус са спецназам.

У Турцыі за апошні час адбыўся шэраг выбухаў і нападаў на паліцэйскіх. У лютым на поўдні краіны тэрарысты ўзарвалі вайсковы канвой. 3 сакавіка жанчыны-ісламісткі напалі на паліцэйскіх. 12 траўня ля вайсковай базы ў Стамбуле выбухнуў аўтамабіль, пацярпелі некалькі чалавек. Таксама некалькі выбухаў адбыліся ў горадзе Дыярбакыр. Адказнасць за тэракты часцей за ўсё ладзілі курдскія радыкалы альбо экстрымісты з «Ісламскай дзяржавы».

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў