У Стамбуле ў рэдакцыі ісламісцкага часопісу прагрымеў выбух. Адна асоба загінула


Следства мяркуе, што гэта тэрарыстычны акт. Адзін журналіст Adimlar загінуў, яшчэ трое атрымалі раненні.Пра гэта паведамляе турэцкая агенцтва Dogan.

Выбух адбыўся ў рэдакцыі газеты ўвечары 25 сакавіка. Паліцыя мяркуе, што спрацаваў выбухны механізм: бомбу пакінулі перад уваходам і яна спрацавала пры адкрыцці дзверы. На месцы здарэння працуе пажарная тэхніка і ратавальнікі, раён ачэплены. У выніку дэтанацыі фасад будынку сур’ёзна пацярпеў. Пашкоджанні нанесены і дамам, якія знаходзяцца побач.

Часопіс Adimlar падтрымлівае ісламісцкую арганізацыю радыкальнага напрамку «Фронт ісламскіх заваёўнікаў Вялікага Усходу», якая выступае супраць свецкага рэжыму праўлення ў краіне.

Супрацоўнікаў Adimlar  таксама падазраюць у сувязях з ісламскімі фундаменталістамі і тэрарыстамі «Ісламскай дзяржавы». Апошнім часам рэдакцыя выступала з рэзкай крытыкай тэрарыстычнай арганізацыі «Працоўная партыя Курдыстану». Лідар паўстанцкай групы, які знаходзіцца ў пажыццёвым зняволенні, заявіў пра гатовасць мірнага ўрэгулявання 35-гадовага канфлікту курдаў з турэцкім урадам. Паводле следства, курды маглі адпомсціць журналістам за «доўгі язык».

ДР, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары