У справе забойства Паўла Шарамета паліцыя апытала тысячу чалавек


Цяпер праваахоўнікі працуюць над усталяваннем асобаў, якія заклалі выбухоўку ў аўтамабіль журналіста.

Акрамя допытаў, паліцыя праглядзела 120 тэрабайт відэа і адпрацавала тэрыторыю, паведаміла журналістам кіраўнік Нацыянальнай паліцыі Хація Дэканаідзэ.

Беларускага журналіста Паўла Шарамета забілі ва ўкраінскай сталіцы 20 чэрвеня. Аўтамабіль, у якім ён ехаў, быў падарваны самаробным выбуховым прыстасаваннем.

Чытайце больш >>> Міністр унутраных справаў Украіны: Ёсць усе шанцы раскрыць забойства Шарамета

Да расследавання справы Шарамета прыцягнулі спецыялістаў з ФБР.

Генпракурор Украіны Юрый Луцэнка мяркуе, што забойства звязанае з прафесійнаю дзейнасцю журналіста.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў